Дзень Незалежнасці Украіны адзначылі ў Салігорску
2- 24.08.2014, 18:30
- 10,861
Украінскі і беларускі нацыянальныя сцягі замацавалі на помніку, які быў усталяваны ў гонар заснавання горада.
Акцыю, як стала вядома charter97.org, правялі ўдзельнікі арт-групы «Партызан».
«Беларусы захапляюцца мужнасцю ўкраінскага народа, які спачатку абараніў сваю свабоду на Майдане, а цяпер у цяжкіх умовах абараняе ўсход краіны. Але мы верым, што ва Украіне ўсё будзе добра, бо такую нацыю нельга перамагчы. Слава Украіне! Героям слава!»- перадаюць віншаванні ўдзельнікі акцыі.