Праз залеву ў Менску вырасла колькасць ДТЗ
2- 24.08.2014, 20:19
- 17,478
У Менску сёння назіраецца ўсплёск дарожна-транспартных здарэнняў без ахвяр, але з матэрыяльнай шкодай.
Пра гэта БелТА паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Менгарвыканкама Таццяна Харлінская.
Напрыклад, адное з ДТЗ адбылося ў цэнтры горада ў раёне Кастрычніцкай плошчы. Адзін з аўтамабіляў, відавочна, ужо не падлягае аднаўленню. Аднак у такіх аварыях могуць пацярпець не толькі транспартныя сродкі, але і людзі. ДАІ ў сувязі з гэтым нагадвае пра небяспеку, якую нясе мокрая дарога. Напрыклад, кіроўцы могуць сутыкнуцца з эфектам аквапланіравання, калі аўтамабіль страчвае кіраванасць. Таксама трэба памятаць, што некаторыя дзялянкі праезнай часткі затапляюцца, якіх у Менску амаль 50.
"У такое надвор'е трэба трымаць дыстанцыю, уключаць блізкае святло і зніжаць хуткасць. Таксама будзьце акуратнымі пры манеўраванні", - сказала Таццяна Харлінская. Яна дадала, што цяпер, калі ёсць такая магчымасць, лепш за ўсё адмовіцца ад паездак на далёкія дыстанцыі.