Лукашэнка стэлефанаваўся з Назарбаевым
6- 25.08.2014, 10:48
- 10,010
Тэлефонная размова Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася сёння.
Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага дыктатара.
«Яны абмеркавалі пытанні арганізацыі і правядзення сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расеі, Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскага Звязу, якая адбудзецца 26 жніўня ў Менску», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, 26 жніўня ў Менску адбудзецца сустрэча ў фармаце Украіна - ЕЗ - «Еўразійская тройка» (Беларусь, Казахстан, Расея) для абмеркавання пытанняў, звязаных з выкананнем Пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗС, энэргетычнай бяспекай і стабілізацыяй сітуацыі ў Данбасе.