Галоўныя вуліцы Менска заўтра ператнуць
8- 25.08.2014, 17:23
- 21,241
26 жніўня ў беларускай сталіцы пройдзе саміт ЕЗ - Украіна - Мытны саюз.
Чакаецца прыезд дыппрадстаўнікоў з розных краін і міжнародных арганізацый. Для суправаджэння аўтамабіляў да месца правядзення саміту супрацоўнікі ДАІ будзе перацінаць рух для ўсіх тыпаў транспарту на праспектах Незалежнасці, Пераможцаў і МКАД (ад пр. Незалежнасці да пр. Пераможцаў).
У Менскай ДАІ паведамілі onliner.by, што перацінанне названых магістраляў будзе праводзіцца паэтапна з 10:30. Час заканчэння праезду арганізаваных транспартных калон не ўдакладняецца, роўна як і іх маршрут - з меркавання бяспекі.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую інфармацыю і планаваць свой маршрут загадзя.