30 красавiка 2024, aўторак, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская авіяцыя будзе праводзіць выведвальныя палёты над Сірыяй

Улады ЗША заявілі, што маюць намер праводзіць выведвальныя палёты над тэрыторыяй Сірыі.

Як паведаміў прадстаўнік Пентагона, прэзідэнт Барак Абама даў такое распараджэнне службам выведкі для таго, каб сачыць за дзейнасцю баевікоў так званай "Ісламскай дзяржавы", піша BBC.

Як адзначаюць аналітыкі, такія дзеянні ЗША могуць азначаць, што бліжэйшым часам будуць наносіцца авіяўдары на тэрыторыі Сірыі.

Пры гэтым, занепакоенасць Белага дома выклікае той факт, што гэтыя авіяўдары, якія аслабляюць ісламістаў, могуць дапамагчы войскам Башара Асада, з якімі гэтыя ісламісты змагаюцца.

Раней міністр абароны ЗША Чак Хэйгел папярэдзіў, што так званая "Ісламская дзяржава" непасрэдна пагражае ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках