30 красавiка 2024, aўторак, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праблемныя актывы банкаў дасягнулі 13 трыльёнаў

1
Праблемныя актывы банкаў дасягнулі 13 трыльёнаў

Бізнэс не можа расплаціцца з банкамі.

Калі тэмпы росту праблемных актываў, выдадзеных беларускімі камерцыйнымі банкамі фізічным асобам, у II квартале гэтага года знізіліся, то тэмпы росту такіх актываў, выдадзеных юрыдычным асобам (без уліку банкаў), наадварот, выраслі. За II квартал апошнія актывы павялічыліся на 12%, тады як за год (з 1 ліпеня 2013 г) яны выраслі на 25,4%, дасягнуўшы 1 ліпеня 2014 13 трлн. BYR, піша select.by.

Розная дынаміка двух груп праблемных актываў мае простае тлумачэнне. Ад крэдытавання насельніцтва банкі атрымліваюць значна большы даход, чым ад крэдытавання юрыдычных асоб, таму могуць дазволіць знізіць патрабаванні да пазычальнікаў, сплачваючы большыя рызыкі за кошт павелічэння прыбытку.

Зрэшты, даволі ўмераныя тэмпы росту праблемных актываў юрыдычных асоб за год збольшага тлумачацца практычнай адсутнасцю такога росту ў дзяржаўных банкаў. За II квартал 2014 такія актывы ў дзяржбанкаў павялічыліся на 12%, а за год - усяго на 12,3% (да 7,7 трлн. BYR). Нізкі рост гэтых актываў у гадавым вымярэнні тлумачыцца, відавочна, перадачай часткі актываў дзяржаўных камерцыйных банкаў некамерцыйнаму Банку развіцця.

Сума праблемных актываў, выдадзеных юрыдычным асобам, у беларускіх замежных банкаў ва II квартале 2014 павялічылася ўсяго на 10,2%, але вось за год яна вырасла на 50,5%, дасягнуўшы 5,1 трлн. BYR. У прыватных банкаў Беларусі тэмпы росту гэтага параметру ў гадавым вымярэнні былі яшчэ вышэйшыя: 62,6%. Але вось за II квартал яны павялічыліся менш за ўсё: на 7,9% - да 176,2 млрд BYR. Гэта значыць, прыватныя і замежныя банкі ў II квартале сталі дзейнічаць больш асцярожна.

Найбольш рызыкоўную палітыку ў дачыненні да юрыдычных асоб праводзяць прыватныя банкі. Дзель праблемных актываў гэтага тыпу ў выдадзеных юрыдычным асобам актывах, залежных ад крэдытнай рызыкі, у прыватных банкаў на 1 ліпеня 2014 года дасягнула 10,85%. За год да гэтага гэтая дзель таксама была высокай - 9,91%.

Замежныя банкі рызыкуюць менш, і ў іх такая дзель на 1 ліпеня 2014 года склала 7,04% супраць 5,46% год таму. А ў дзяржаўных банкаў гэты параметр нават скараціўся да 5,16% з 5,77% на 1 ліпеня 2013 года. Але гэта эфект вываду часткі праблемных актываў у Банк развіцця.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках