30 красавiка 2024, aўторак, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Светлагорска з абрэзам абрабаваў краму

2
Жыхар Светлагорска з абрэзам абрабаваў краму

Ён запатрабаваў дзве бутэлькі гарэлкі, але адмовіўся плаціць.

Пра гэта піша «Гомельская праўда», спасылаючыся на старэйшага следчага Светлагорскага райаддзела СК Вячаслава Петачэнку.

Мужчына, які жыў з былой жонкай у адной кватэры, не працаваў з прычыны хваробы. Пасля распавёў: сужыцелька ўвесь час папракала яго ў тым, што ён жыве на яе сродкі. Таму, выпіўшы некалькі бутэлек віна, наважыў сысці жыць у лес.

Каб здабываць ежу, захапіў нож і ружжо, якое ў юнацтве вымяняў на мапед. Па дарозе на новае месца жыхарства зайшоў у краму «Дэльфін». Далей, як гэта часта бывае ў такіх выпадках, нічога не памятае. Затое добра з памяццю ў відавочцаў - прадаўцоў, міліцыянтаў і гаспадара разбітага аўтамабіля. Светлагорац папрасіў дзве бутэлькі гарэлкі, але плаціць адмовіўся. Замест гэтага дастаў абрэз, зарадзіў і накіраваў на прадаўцоў. Жанчыны схаваліся ў бакоўцы, адкуль і выклікалі міліцыю. Налётчык жа ўзяў сваю здабычу і, выйшаўшы з крамы, стрэліў некалькі разоў у лабавое шкло прыпаркаванага аўто.

Праводзяцца аператыўна-следчыя мерапрыемствы. Жыхара Светлагорска абвінавачваюць у хуліганстве з ужываннем агнястрэльнай зброі. Яму пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках