30 красавiка 2024, aўторак, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герашчанка: Правакуючы сепаратызм ва Украіне, Пуцін раздзімае пажар на Каўказе

13
Герашчанка: Правакуючы сепаратызм ва Украіне, Пуцін раздзімае пажар на Каўказе

На Каўказе падымае галаву народна-вызваленчы рух, натхнёны пуцінскай прапагандай незалежнасці Крыма і Данбаса.

Пра гэта піша ў «Фэйсбуку» дарадца міністра МУС Украіны Антон Герашчанка.

«Пакуль Пуцін рыхтуецца сёння таргавацца з прэзідэнтам Украіны за лёс «Новаросіі», у яго самога дома далёка не ўсё ў парадку. Гэтай ноччу ў Дагестане адбылася перастрэлка, у выніку якой нібыта загінула 2 баевікі. Нібыта - таму, што давяраць хлуслівым расейскім СМІ нельга. Цалкам магчыма, што загінулі двое расейскіх карнікаў, а не гераічных змагароў за свабоду Дагестана.

Проста расейскія СМІ не маюць звычкі называць рэчы сваімі імёнамі. Так ці інакш, пачынаючы з траўня, на Каўказе падымае галаву народна-вызваленчы рух, натхнёны пуцінскай прапагандай незалежнасці Крыма і Данбаса.

На Каўказе пачынаючы з вясны ідзе сапраўдная вайна! Падкідваючы палены ў вогнішча сепаратызму і тэрарызму ва Украіне, Пуцін раздзімае пажар у сябе на Каўказе, дзе свежая яшчэ памяць пра генацыд горных і гордых народаў.

Адцягваючы ільвіную долю ўвагі і намаганняў ФСБ і ГРУ і іншых сілавых структур на Украіну, Пуцін адкрывае фронт барацьбы за свабодны і незалежны Каўказ.

Незадоўга перад смерцю, Валерыя Ільінічна Навадворская публічна заявіла, што вядзе працу для падрыхтоўкі паўстання народаў Каўказа з мэтай дапамагчы Украіне і Расеі вызваліцца ад прыгнёту Тырана. Праз некалькі тыдняў пасля гэтага яе не стала...

Але народы Каўказа прадоўжаць сваю барацьбу за незалежнасць да поўнага аддзялення ад РФ», - напісаў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках