30 красавiка 2024, aўторак, 11:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея хоча адмовіцца ад даляра ў разліках за нафту і газ

36
Расея хоча адмовіцца ад даляра ў разліках за нафту і газ

Страты што да цяперашніх кантрактных коштаў складуць 11-15%.

Ва ўрадзе і адміністрацыі прэзідэнта РФ маюць намер абмеркаваць пытанне адмовы ад даляра на карысць рубля ў разліках за экспартныя пастаўкі нафты і газу.

Як піша «Коммерсант», спасылаючыся на крыніцы, да 8 верасня Мінэнэрга павінна падаць свае прапановы для разгляду на прэзідэнцкай камісіі ТЭК.

Яшчэ ў канцы ліпеня гэтае пытанне падняў кіраўнік Раснафты Ігар Сечын. У лісце прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну Сечын наракае, што ўжо цяпер фінансавыя санкцыі абмяжоўваюць магчымасці Раснафты, а ў выпадку іх пашырэння можа ўзнікнуць "немагчымасць правядзення ўсялякіх даляравых разлікаў з контрагентамі".

Аднак хутка перайсці на рублі немагчыма, працягвае Сечын, бо «валюта разлікаў паводле кантрактаў ужо зафіксаваная, контрагенты наўрад ці пагодзяцца на змены». Ён адзначае, што пераход на аплату ў рублях пацягне за сабой істотныя выдаткі. Паводле ягонай ацэнкі, страты што да цяперашніх кантрактных коштаў складуць 11-15%.

Акрамя таго, многія ўгоды залежаць ад валютных крэдытаў, і пераход на рублі будзе багаты на страты. Сечын таксама асцерагаецца, што дадатковы попыт на рублі і ўмацаванне яго курсу прычыняцца да зніжэння прыбытку.

У 2013 годзе Расея атрымала ад экспарту нафты і газу $194 і $28 млрд адпаведна.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках