30 красавiка 2024, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gangnam Style па-якуцку (Відэа)

14

Якуцкія гульцы ў КВЗ і рэпэры выклікалі фурор у інтэрнэце сваім кліпам.

За дзень на YouTube ролік прагледзелі амаль 150 тысяч разоў, што дазволіла каментатарам параўноўваць твор гурта "Злы мамбет" з мега-шлягерам карэйскага рэпера PSY Gangnam Style.

"Я сам наогул займаюся КВЗ, гуляю за зборную каманду КВЗ СВФУ "Палярны экспрэс", таксама мы робім перадачу. Нядаўна з'явілася ідэя зрабіць што-небудзь з незвычайнае, свежае, цікавае. Цяпер вельмі модны сярод моладзі накірунак музыкі "trap". Вось і наважылі зрабіць пародыю, узяўшы за аснову кліп Цімаці - GQ", - распавёў Sakha Life аўтар відэа Айаал Адамаў.

Маладзён паскардзіўся на тое, што ў Якуцку ўсе спрабуюць удаваць сябе за "гарадскіх", а сельскія хлопцы саромеюцца, што яны з улусаў. "Мяне гэта абурае, я сам з Акмяканскага ўлуса і ніколі не цураўся казаць пра гэта. І наважыў зрабіць кліп пра сельскае жыццё. Не абавязкова спяваць пра дарагія аўтамабілі, грошы, тусоўку. Можна з поспехам праспяваць пра хлеў, гной, вёску", - растлумачыў Адамаў.

Кліп сапраўды атрымаўся вельмі свежым, прынамсі свежага гною ў ім у дастаткова. Некалькі маладзёнаў у ім прыбіраюць кароўнік, катаюцца ў трактарнай калясцы, п'юць кумыс, ляжаць у сене і танчаць на фоне пастаральнага пейзажу. Пераклад якуцкіх выразаў, якія сустракаюцца ў песні, пададзены на старонцы гурта "Злы мамбет" у сацсетцы "ВКонтакте".

Кліп выклікаў вір захапленняў на гумарыстычных рэсурсах, у ліку якіх - "ЯПлакал" і "Фишки.нет". Асабліва часта каментатары адзначаюць прыгажосць якуцкіх дзяўчат. "Круто! Рэальнае рэп відэа, дзеўкі прыгожыя, аўто, ды і музыка нядрэнная! Відэа сілкуе пазітывам", - піша адзін з карыстальнікаў сеціва. "Трэба сабраць грошай і з'ездзіць у вёску, калі дом яшчэ не разваліўся", - настальгуе іншы.

Якуты за межамі рэспублікі з сумам адзначаюць, што быццам дома пабывалі. Тыя, хто зусім не знаёмы з нашымі краямі, спрабуюць спрачацца, можа, гэта казахі спяваюць, бо ў Якуціі няма кароў, толькі алені. Карыстальнікі адзначаюць, што Якуція - велізарная, і ў ёй ёсць усё. Многія карыстальнікі адзначылі прыгажосць якуцкіх дзяўчат. "Водгукі вельмі добрыя, народу падабаецца. Перайдзі і ты на спасылку, на хлеў палюбуйся! І на крэатыў якуцкай моладзі. Асабліва, калі адпусціць цябе не хоча радзіма твая", - піша Sakha Life.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках