30 красавiка 2024, aўторак, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфінансаў Расеі чакае абвалу коштаў на нафту

11
Мінфінансаў Расеі чакае абвалу коштаў на нафту

Кошт на нафту ў наступныя гады можа быць істотна ніжэйшы за прагназуемы ў $100 за барэль.

Пра гэта заявіў намеснік міністра фінансаў РФ Аляксей Майсееў, піша "Інтэрфакс".

"Непакоіць прагноз коштаў на нафту, мы не пагодзімся з Мінэканамразвіцця, нам здаецца, кошты на нафту некалькі завышаныя. Мы бачым цяпер пачатак паставак з Лівіі, бачым першыя прыкметы стабілізацыі сітуацыі ў Іраку", - сказаў ён у інтэрв'ю тэлеканалу "Расея 24".

Такім чынам, адзначыў намеснік міністра, геапалітычныя фактары, якія заўсёды падтрымліваюць кошт на нафту, нягледзячы на невысокі рост сусветнай эканомікі, могуць некалькі аслабець, і цана на нафту можа быць "адчувальна" меншай, чым $100 за барэль, якія прагназуе Мінэканамразвіцця.

Кажучы аб прагнозе інфляцыі, Майсееў адзначыў, што, на думку Мінфінансаў, ЦБ робіць актыўныя захады ў барацьбе з інфляцыяй і будзе ў наступным годзе больш паспяховым у гэтай працы, чым гэта прагназуе Мінэканамразвіцця.

Мінэканамразвіцця РФ падвысіла прагноз інфляцыі на 2014 год да 7-7,5% з мэтавага паказчыка прагнозу ў 6%, на 2015 год прагноз падвышаны да 6-7% з 5%. Папярэдні інтэрвальны прагноз міністэрства наконт інфляцыі на 2014 год быў роўны 5,5-6,5%, а на 2015 год - 4,5-5,5%.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках