30 красавiка 2024, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар «Кубані»: Ганчарэнка валодае вялікім крэдытам даверу

1
Гендырэктар «Кубані»: Ганчарэнка валодае вялікім крэдытам даверу

Усе чуткі аб змене трэнера клуба не мелі пад сабой падстаў.

Генеральны дырэктар "Кубані" Яўген Мураўёў заявіў, што ў беларускага настаўніка клуба Віктара Ганчарэнкі ёсць вялікі крэдыт даверу, а ўсе чуткі пра яго будучую адстаўку не маюць пад сабой ніякіх падстаў, піша "Прессбол".

Нам не было сэнсу пацвярджаць або аспрэчваць чуткі, якія з'явіліся ў прэсе, пра змены ў трэнерскім штабе, бо гэтая інфармацыя не мае пад сабой ніякіх падставаў. Віктар Ганчарэнка валодае вялікім крэдытам даверу і планамерна працуе з камандай, перад якой стаяць высокія мэты.

Да чутак мы ставімся спакойна. У клубе цяпер усе сканцэнтраваныя на працу, развязанне бліжэйшых задач, таму часу на каментаванне пустых размоў і заяваў у нас проста няма. І ўсё ж, калі "звесткі" падобнага роду становяцца занадта назойлівымі, гэта стварае няправільны інфармацыйны фон, і, так ці інакш, прыходзіцца ўносіць яснасць", - сказаў Мураўёў у інтэрв'ю расейскаму "Дзявятаму каналу".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках