30 красавiка 2024, aўторак, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан сустрэлася з Лукашэнкам

11
Кэтрын Эштан сустрэлася з Лукашэнкам

Сустрэча вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ і беларускага дыктатара адбылася сёння ў Менску.

"Нам цяжка ставіць нейкія грандыёзныя мэты, якіх мы павінны дасягнуць тут у Менску, - адзначыў Лукашэнка падчас размовы з Кэтрын Эштан. - Хутчэй за ўсё, каласальнага прарыву цяжка чакаць, але канцэптуальна мы павінны вызначыцца, каб хаця б пачаць рух да міру. Ніхто з кіраўнікоў дзяржаў, вы не будзеце супраць таго, каб распачаты сёння дыялог быў працягнуты да поўнага ўрэгулявання сітуацыі".

Лукашэнка падкрэсліў, што "трэба гэты канфлікт, які сёння разгарнуўся ў цэнтры Еўропы, усякімі спосабамі прытушыць". Ён сказаў, што толькі што сустракаўся з прэзідэнтам Украіны, яшчэ раней гэтая тэма абмяркоўвалася з прэзідэнтам Расеі, паведамляе БелТА.

"Ва ўсіх ёсць жаданне гэта скончыць, нікому не патрэбная гэтая братазабойчая вайна. Патрэбен мір. Не будзе міру - не будзе і эканомікі. Не будзе потым размовы паміж Украінай і Еўразвязам, Мытным саюзам аб урэгуляванні нейкіх эканамічных праблем. Патрэбен мір. Гэта самае галоўнае", - падкрэсліў Лукашэнка.

Дыктатар падкрэсліў, што Беларусь гатовая адыграць сваю ролю, каб рушыць наперад у пытанні ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

Фота: AP Photo/Alexander Zemlianichenko

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках