30 красавiка 2024, aўторак, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадзюсар «Шэрлака» паабяцаў шакаваць гледачоў чацвёртым сезонам

2
Прадзюсар «Шэрлака» паабяцаў шакаваць гледачоў чацвёртым сезонам

Чацвёрты сезон брытанскага серыяла «Шэрлак» абяцае быць яшчэ больш шакавальным, чым усе папярэднія.

Пра гэта паведаміў прадзюсар праекта Стывен Мафат на ўручэнні прэміі «Эмі», піша The Hollywood Reporter.

«Мы плануем перасягнуць трэці сезон і наш план мне здаецца ўзрушаючым. Акторы практычна галасілі, калі мы пераказалі ім нашу задуму. Шчыра кажучы, мы з Маркам Гэтысам (сапрадзюсар і сцэнарыст серыяла) ніколі яшчэ не былі такія натхнёныя «Шэрлакам», як цяпер», - сказаў Мафат.

«Шэрлак» атрымаў прэмію «Эмі» за лепшы сцэнар і за акторскую гульню. Выканаўца галоўнай ролі Бенедыкт Камбербэтч не прыйшоў на цырымонію, у сувязі з чым прадзюсар серыяла пажартаваў, што Бенедыкт стаў занадта вялікім для «Эмі», піша Lenta.ru.

Здымкі чацвёртага сезона пачнуцца ў студзені 2015, але калі адбудзецца прэм'ера пакуль не вядома. «Гэта разглядае BBC, я проста раблю тое, што яны мне кажуць», - патлумачыў стваральнік «Шэрлака».

У папярэдніх эпізодах гледачы паспелі панервавацца: галоўны герой пастаянна знаходзіўся на валасок ад смерці, і нават ужо паміраў у канцы другога сезону, але на гэты раз адбудзецца нешта яшчэ больш неймавернае, калі верыць Мафату.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках