30 красавiка 2024, aўторак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава прэтэндуе на годнасць спартоўкі года паводле версіі Women's Sports Foundation

1
Домрачава прэтэндуе на годнасць спартоўкі года паводле версіі Women's Sports Foundation

Беларуская біятланістка прэтэндуе на годнасць найлепшай спартоўкі 2014 паводле версіі арганізацыі Women's Sports Foundation.

Акрамя Дар'і Домрачавай сярод прэтэндэнтаў: Джэймі Андэрсан (сноўборд, ЗША), Сімонэ Байлс (спартыўная гімнастыка, ЗША), Мары Бошэ (паралімпійскія горныя лыжы, Францыя), Шэлі-Эн Фрэйзер-Прайс (лёгкая атлетыка, Ямайка), Катынка Хошсу (плаванне , Вугоршчына), Стэйсі Льюіс (гольф, ЗША), Ціна Мазе (горныя лыжы, Славенія), Джэймі Уітмор (паралімпійскі веласпорт, ЗША), Серэна Уільямс (тэніс, ЗША), Ірэн Вюст (канькабежны спорт, Галандыя), піша «Трыбуна».

Пастанову пра пераможцаў будуць прымаць удзельнікі галасавання і спецыяльнае журы конкурсу. Галасаванне прадоўжыцца да 8 верасня, пераможцы будуць названыя 15 кастрычніка. У спартовак улічаныя вынікі з 1 жніўня 2013 года да 31 ліпеня 2014 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках