30 красавiка 2024, aўторак, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійскі экстрэмал пражыве год на талым айсбергу

2

36-гадовы Алекс Беліні прыдумаў сваю версію ALS Ice Bucket Challenge, праўда, значна больш сур'ёзную.

Замест таго, каб абліваць сябе ледзяной вадой, ён цэлы год пражыве на айсбергу. Раней мужчына адзінцом пераплыў тры акіяны, пераадолеўшы больш за 22,5 тысяч кіламетраў, паведамляе Mirror.

Былы студэнт-эканаміст Алекс Беліні ўсур'ёз заклапочаны праблемай кліматычных зменаў. Ён збіраецца правесці сур'ёзную навуковую працу, пражыўшы цэлы год на адным з айсбергаў, што дрэйфуюць блізу берагоў Грэнландыі. Мужчына падлічыў, што для гэтага яму спатрэбіцца прыкладна 300 кілаграмаў сухога корму. Ад холаду Беліні будзе ратавацца ў адной з адмысловых капсул, якія звычайна выкарыстоўваюцца на ўстаноўленых ў моры нафтавых вышках, паведамляюць «Весці».

Калі айсберг, які на цэлы год стане для Алекса Беліні домам, растане, мужчына плануе дрэйфаваць у капсуле ў адкрытым моры да таго часу, пакуль яго не выратуюць. Цяпер падарожнік жыве ў Брытаніі. На пошукі адпаведнага айсберга ён адправіцца вясной 2015 года.

"Я хачу зразумець, наколькі моцна павялічыўся тэмп раставання льдоў за апошняе дзесяцігоддзе. Мой экспэрымент стане своеасаблівай метафарай сённяшняга стану экасістэмы. Самотны чалавек, у якога імкліва сыходзіць глеба пад нагамі, так як наша планета павольна, але дакладна памірае", - заявіў італіец.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках