30 красавiка 2024, aўторак, 19:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцера Крамянецкага асудзілі на 10 дзён арышту

1
Зміцера Крамянецкага асудзілі на 10 дзён арышту

Адміністрацыйная справа актывіста «Маладога фронту» Зміцера Крамянецкага разглядалася ў судзе Савецкага раёна Менска.

Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт.17.1 КаАП РБ) - брыдкаслоўе. Суддзя - Арцём Бескішскі. Прысуд традыцыйны - 10 дзён арышту, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што Дзмітрыя Крамянецкага міліцыянты забралі проста з дому. Пра затрыманне ягоная дзяўчына паведаміла праваабаронцы Настасіі Лойцы.

Учора быў затрыманы і арыштаваны на 10 дзён актывіст Zмены Павел Вінаградаў.

Таксама супрацоўнікі міліцыі ламаліся ў кватэру актывіста «Маладога фронту» Рамана Васільева. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» Мікалай Дземідзенка.

Фота: RFE/RL

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках