30 красавiка 2024, aўторак, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі генерал: Без NATO Польшча будзе заваяваная Расеяй за тры дні

25
Польскі генерал: Без NATO Польшча будзе заваяваная Расеяй за тры дні

Армія Польшчы знаходзіцца ў жудасным стане і без падтрымкі NATO наўрад ці зможа вытрымліваць расейскі наступ хоць бы цягам 3 дзён.

Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Wprost» заявіў былы намеснік міністра абароны Польшчы генерал Вальдэмар Скжыпчак.

Генерал раскрытыкаваў польскае вайсковае кіраўніцтва, уважаючы, што няма адзінага кіраўніка, таго, хто мог бы прымаць пастановы ў выпадку вайны. «Вядома, да генеральскіх зорак ўсе даслужваюцца, але ніхто потым не хоча браць на сябе адказнасць», - абураецца Скжыпчак. Ён пераконвае, што расейская армія, у выпадку нападу, змагла б дня за тры дайсці да Варшавы. «Гэтыя тры дні і так з'яўляюцца аптымістычным варыянтам, але пры ўмове, што будзем вымушаныя абараняцца самі, без падтрымкі NATO», - растлумачыў генерал. «Давайце не падманваць сябе. У нас занадта малы патэнцыял для супраціву такой шматлікай арміі, як расейская», - дадаў ён. Паводле звестак Скжыпчака, цяпер Польшча можа прыцягнуць «40 тысяч вайскоўцаў, плюс трохі рэзерву, узровень падрыхтоўкі якога – жудасны».

Фота: Wojciech Surdziel/Agencja Gazeta

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках