30 красавiка 2024, aўторак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: тэлевізар у хаце можа быць небяспечным

19
Даследаванне: тэлевізар у хаце можа быць небяспечным

Як высветлілі эксперты пасля эксперыменту на пошук неабароненасці хатніх гаджэтаў, тэлевізар можа быць небяспечны для прыватнага жыцця.

Адзначаецца, што гэта тычыцца толькі новых мадэляў з магчымасцю падлучэння да сеткі, паведамляе protv.ua.

Антывірусны эксперт «Лабараторыі Касперскага» Дэвід Джэйкабі ўважліва даследаваў розныя мадэлі хатняй тэхнікі. У выніку ён выявіў адну неабароненасць у тэлевізары Smart TV, некалькі патэнцыйна небяспечных схаваных функцый аддаленага кіравання ў роўтары, а таксама 14 недасканаласцяў у сеткавых прыладах захоўвання звестак (сеткавых назапашвальнікаў).

Асноўныя праблемы інфармацыйнай бяспекі ў хатніх гаджэтах абумоўліваюцца адсутнасцю шыфравання пры перадачы звестак ад карыстальніка да сэрвера вытворцы, а таксама слабымі паролямі доступу да прылад, якія паводле змоўчання ўсталёўваюцца вендарам і рэдка мяняюцца карыстальнікам.

Так, выкарыстоўваючы выяўленую ў адным з сеткавых назапашвальнікаў слабіну, Дэвід Джэйкабі змог загрузіць файл у памяць сховішча, які недаступны звычайнаму карыстальніку. У выпадку, калі б гэты файл быў шкоднасным, сеткавы назапашвальнік дадзеных стаў бы крыніцай заражэння ўсіх іншых прылад, падлучаных да хатняй сеткі, або ўдзельнічаў бы ва ўчыненні DDoS-нападаў. Больш за тое, паколькі файл быў загружаны ў спецыяльную секцыю памяці праз ўразлівасць, то і выдалены з сістэмы ён можа быць толькі праз гэтую ж ўразлівасць. Нетрывіяльная задача нават для тэхнічнага спецыяліста, не кажучы ўжо аб простым хатнім карыстальніку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках