30 красавiка 2024, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

LifeNews «перадаў» $5 тысяч для батальёна «Данбас»

13
LifeNews «перадаў» $5 тысяч для батальёна «Данбас»

Расейскія прапагандысты зрабілі ўклад у перамогу ўкраінцаў над тэрарыстамі.

Пра гэта ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» піша кіеўскі экстрэмал Рыгор Мустанг, што ўпрыгожыў украінскімі сімваламі зорку на маскоўскім гмаху.

«Відэа з зоркі было прададзенае за 5000 даляраў, - паведаміў ён. - Усе грошы будуць перададзеныя нашым жаўнерам. Я спадзяюся што Сямён Сяменчанка, камандзір батальёна, знойдзе патрэбнае ўжыванне грашам. Здароўя Вам і моцнага духу.

Многія задаваліся пытаннем, чаму відэа зоркі дасталася менавіта LifeNews. Бо ёсць людзі, якія імкнуцца дапамагчы Украіне, а ім я нават не адказаў. Справа ў тым, што LifeNews першы раз робіць уклад у перамогу свабоды, перамогу дабра над злом. Пазбаўляецца некранутасці, у такой справе. Чакаем і надалей ад вас добрых учынкаў».

Вядомы экстрэмал нагадаў крамлёўскаму каналу, што ўмовы дамоўленасці мелі на ўвазе перадачу эксклюзіўных правоў на відэа з гмаху на Кацельнічэскай набярэжнай тэрмінам на сем дзён.

«Доказам маёй слушнасці з'яўляецца адсутнасць гэтага відэа ў вольным доступе ў сетцы. Тэрмін дзеяння эксклюзіўных правоў заканчваецца ў пятніцу 29 жніўня», - піша ён.

Фота: mustang-wanted.com

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках