3 траўня 2024, Пятніца, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер БАТЭ: Высвятляецца, і мы ўмеем гуляць у футбол

3
Галоўны трэнер БАТЭ: Высвятляецца, і мы ўмеем гуляць у футбол

Аляксандр Ермаковіч пракаментаваў перамогу барысаўскага клуба над «Слованам».

«Я рады за нашую каманду, кіраўнікоў, наш футбол, горад і краіну. Высвятляецца, і мы ўмеем гуляць у футбол... У мяне проста няма слоў!, - падае БелаПАН словы галоўнага трененра БАТЭ ў Барысаве 26 жніўня. - Не хацеў бы казаць, як планавалі. Ведалі, што будзе цяжка. Ведалі, што спаборнік годны. Нам важна было забіць у пачатку двубою. Але не атрымалася.

Быў момант у Радзівонава. На шчасце, у канцоўцы тайма забіў Мішка [Гардзяйчук]. Гэта быў вельмі важны гол. Яшчэ хацеў падзякаваць Сяргею Чарніку - зрабіў 2 выдатных сейвы. Гэта, думаю, быў пераломны момант у матчы. А калі ўжо забілі другі мяч - вынік быў зразумелы».

Адказваючы на пытанне, якія чаканні ў яго напярэдадні лёсавання групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, ці ёсць перавагі, настаўнік БАТЭ адказаў: «Асаблівых няма. Гатовыя гуляць з усімі. Мы шчаслівыя, што патрапілі ў Лігу чэмпіёнаў! Аб лёсаванні яшчэ не думаў».

Галоўны трэнер «Словану» чэшскі спецыяліст Францішак Страка так падвёў вынік матчу ў адказ: «Дасягнуць вялікай мэты - трапляння ў Лігу чэмпіёнаў нам не ўдалося, але мы ідзём у Лігу Еўропы. Паспрабуем дамагчыся поспеху ў гэтым турніры. Паглядзім, хто стане нашымі апанентамі. Пасля першага тайма, калі мы прапусцілі гол, тактыку змяняць не было сэнсу, нам усё роўна трэба было вызначыцца хоць бы аднойчы. Другі тайм прынёс неапраўданае выдаленне, а пасля другога гола матч можна было і зусім заканчваць».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках