23 красавiка 2024, aўторак, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка прыйшла ў расейскі суд у футболцы з «Трызубам»

8

У Варонежы пачалося чарговае судовае паседжанне над гераічнай украінкай.

У гэтыя хвіліны ў Савецкім раённым судзе Варонежа ў Расеі пачалося судовае паседжанне паводле справы гераічнай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, якую ўзялі ў палон тэрарысты ў Данбасе, а затым вывезлі ў РФ і перадалі расейскім праваахоўнікам, паведамляе ТСН.

Надзея на судовае пасяджэнне прыйшла ў футболцы з намаляваным на ёй рознакаляровым трызубцам. Пра гэта на сваёй старонцы ў «Твітэры» паведаміў адвакат Саўчанкі Марк Фейгін.

Нагадаем, суд павінен разгледзець пытанне аб падаўжэнні арышту Надзеі Саўчанкі. Лёс украінкі будзе залежаць ад выніку перамоваў украінскага і расейскага прэзідэнтаў у Менску.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках