29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На барысаўскім стадыёне заўзятара затрымалі за шалік з «Пагоняй»

16

Футбольныя фанаты даведаліся прозвішча адказнага за інцыдэнт маёра, а цяпер усталёўваюць асобу сцюарда.

Падчас матчу ў адказ плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў барысаўскага БАТЭ з Браціслаўскім «Слованам» на стадыёне быў затрыманы заўзятар Сяргей Бахун. Сцюарду на поле падаўся падазроным ягоны шалік з гербам «Пагоня». Рэшту матчу заўзятар правёў у апорным пункце міліцыі. Прычыну затрымання пацярпеламу ніхто растлумачыць не спрабаваў.

Беларускія заўзятары звярнуліся ў рэдакцыю сайта charter97.org з просьбай распаўсюдзіць фота вінаватага ў інцыдэнце сцюарда падчас учорашняй гульні.

«Здаў заўзятара міліцыі вось гэты "герой", цяпер засталося яго апазнаць, каб пацярпелы заўзятар змог напісаць афіцыйную скаргу, - пішуць футбольныя фанаты. -Памятайце, толькі разам мы можам змагацца за свае правы і бараніць свае інтарэсы! Просьба распаўсюдзіць гэтую інфармацыю на вашых старонках у сацыяльных сетках! Калі вы пазналі гэтага блазна, просьба пісаць нам на электронны скрыню belultras@gmai.com».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках