3 траўня 2024, Пятніца, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Я ўжо стамілася ад пытанняў пра «сто адсоткаў»

16
Вікторыя Азаранка: Я ўжо стамілася ад пытанняў пра «сто адсоткаў»

Перапынак у выступах, са словах тэнісісткі, надаў ёй матывацыі.

Двухразовая фіналістка US Open Вікторыя Азаранка (16), у першым крузе сёлетняга турніру якая падолела Місакі Доі з лікам 6:7, 6:4, 6:1, адказала на пытанне, ці адчувае сябе «на сто адсоткаў», піша «Трыбуна».

«Я ўжо стамілася адказваць на гэтае пытанне, - сказала беларуская тэнісістка. - Што такое «на сто адсоткаў»? У прафесійнага спартоўцы заўсёды нешта баліць. Я адчувала сябе добра. Цягам трох сэтаў я перасоўвалася на добрым узроўні. Усё было ў парадку.

Вяртацца пасля перапынку заўсёды цяжка, бо трэба ўвайсці ў спаборніцкую каляіну. Я вельмі шмат працую над фізікай і адчуваю, што дадала ва ўсіх паказніках. Але часам цяжкасць у тым, што ты ў добрай фізічнай форме, а вось гульнявую яшчэ трэба падцягнуць. Часам гэта даводзіцца рабіць падчас турніру, а гэта няпроста. Але што ёсць, тое ёсць. Я думаю, што ўсё раблю правільна, а самае важнае для мяне - гэта атрымліваць задавальненне ад знаходжання на корце. Як бы цяжка ні было, трэба любіць тое, што робіш, мець гэты агонь. Той час, што я не гуляла, у нейкім сэнсе нават надаў мне матывацыі. Я ўсвядоміла, наколькі люблю тэніс».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках