3 траўня 2024, Пятніца, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Zara канфіскавала з продажу кофту з жоўтай зоркай

9
Zara канфіскавала з продажу кофту з жоўтай зоркай

Сетка магазінаў адзення Zara была вымушана выключыць з продажу дзіцячую кофту з жоўтай шасціканцовай зоркай.

Паводле задумы яна павінна была асацыявацца з амерыканскімі шэрыфамі з фільмаў-вестэрнаў. Аднак у спалучэнні з паласатым фонам прадмет адзення хутчэй навяваў думкі аб зняволеных нацысцкіх канцлагераў, паведамляе BBC.

«Шасціканцовая зорка на кофце змешчаная ў верхнім левы куту - як раз у тым месцы, у якім нацысты абавязвалі габрэяў насіць зорку Давіда», - напісала ізраільская газета Haaretz.

Такое адзенне, адзначылі ў артыкуле, «дакучліва нагадвае пра цёмны перыяд ў гісторыі». Дарэчы, некалькі дзён таму Zara была вымушаная выключыць з продажу футболку з надпісам «Белы - гэта новы чорны».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках