3 траўня 2024, Пятніца, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук знайшоў у Сожы міну і пакінуў яе ў аддзялення міліцыі

25
Гамяльчук знайшоў у Сожы міну і пакінуў яе ў аддзялення міліцыі

Жыхар Гомеля падчас прагулкі з сабакам знайшоў у Сожы міну часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Ён пакінуў яе каля ўваходу ў апорны пункт міліцыі № 4, які знаходзіцца ў шматпавярховым жылым доме па вуліцы Агарэнкі. Гэта выклікала перапалох сярод мясцовых жыхароў. У выніку, жыхары дома былі эвакуяваныя, рух транспарту прыпынены.

Як піша «Гомельская праўда», віноўнік перапалоху - 46-гадовы жыхар Гомеля. Пры апытанні ён расказаў, што бомбу знайшоў выпадкова паблізу вёскі Старое сяло Веткаўскага раёна. Проціпяхотную міну ён дастаў з пяску, закруціў анучай і паклаў у скрыню для таго, каб перадаць супрацоўнікам УУС. Сказаў, што не выклікаў міліцыю на месцы праз познюю гадзіну.

Перад тым, як прывезці «ўлоў» да месца ягоных астатніх гадзін існавання, гамяльчук праехаў з бомбай у багажніку блізу 15 кіламетраў, у тым ліку паблізу населеных пунктаў. Кажа, што пра магчымыя наступствы і не падумаў.

Радыус дзеяння такой бомбы - 600 метраў. Калібр 82 міліметры. Да апорных пунктаў была выкліканая група сапёраў, якая і павезла небяспечную знаходку на падрыўны палігон для абясшкоджвання.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках