2 траўня 2024, Чацвер, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

100 тысяч подпісаў за вуліцу Быкава перадалі менскім уладам

4
100 тысяч подпісаў за вуліцу Быкава перадалі менскім уладам

Жыхары сталіцы патрабуюць назваць адну з вуліц Менска імем беларускага пісьменніка.

Актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч разам з пісьменнікам Уладзімірам Арловым перадалі кіраўніку гарсавета 100 000 подпісаў за вуліцу Васіля Быкава, паведамляе «Радыё Свабода».

36 тысяч жыхароў Менска таксама выказаліся за тое, каб адная са станцый метро мела такую ж назву.

Бібліятэцы гарсавета актывісты падарылі апошнія выданні Васіля Быкава "Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыя».

У 2010 годзе актывісты кампаніі «Гавары праўду» звярталіся ў Менгарвыканкам з ініцыятывай надаць адной з вуліц горада імя пісьменніка, аднак безвынікова.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках