2 траўня 2024, Чацвер, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцін найгрубейшым чынам парушыў Канстытуцыю РФ

4
Барыс Нямцоў: Пуцін найгрубейшым чынам парушыў Канстытуцыю РФ

Удзел расейскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны без санкцыі Рады Федэрацыі супярэчыць Канстытуцыі Расеі.

Пра гэта ў сваім блогу на сайце радыёстанцыі "Эхо Москвы" напісаў расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў. Палітык нагадвае, што Рада Федэрацыі РФ 25 чэрвеня 2014 года скасавала права Пуціна ўводзіць войскі ва Украіну.

"Так што Пуцін, як Гетман, даслаўшы дэсантнікаў ва Украіну, найгрубейшым чынам парушыў Канстытуцыю Расеі, што з'яўляецца падставай для працэдуры імпічменту", - заявіў ён.

Паводле ягоных слоў, прызнанне ўдзелу РФ у баявых дзеяннях цалкам разбурае канцэпцыю агітпрапа аб тым, што вайна ў Данецку і Луганску з'яўляецца грамадзянскай.

"Менавіта гэтая канцэпцыя пераканала расейцаў у фашысцкім характары ўкраінскага дзяржавы і ў неабходнасці змагацца з Украінай. Расейскія дэсантнікі ў Луганску і Данецку раптоўна руйнуюць ўсю хлуслівую крамлёўскую канструкцыю. А самая ідэя адпраўкі нашых хлопцаў ваяваць ва Украіну ўспрымаецца ў расейскім грамадстве вельмі негатыўна - толькі 5% апытаных падтрымліваюць інтэрвенцыю", - піша палітык.

Акрамя таго, на думку Нямцова наўпроставы вайсковы ўдзел расейскіх войскаў гэта рэальная пагроза сектаральных санкцый у дачыненні да расейскай энэргетыкі і банкаў.

, - працягнуў ён.

Нямцоў робіць выснову, што ў сувязі з вышэй пералічаным, хлусня аб няўдзеле Расеі ў вайне будзе прадаўжацца. І праўду пра загінулых на ўсходзе Украіны жаўнераў ніколі не распавядуць.

"Маці, жонкі і дзеці загінулых хлопцаў засталіся сам-насам са сваім горам і пры гэтым ім яшчэ забаронена казаць, што здарылася. 21 верасня мы плануем правесці Марш Міру. Мы не хочам, каб расейскія ды ўкраінскія могілкі былі паточаныя свежымі магіламі дваццацігадовых хлопцаў", - падсумаваў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках