2 траўня 2024, Чацвер, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнт пра будоўлю АЭС: Адпрацаваўшы дзве вахты, мы атрымалі толькі 7,5 мільёна

18
Студэнт пра будоўлю АЭС: Адпрацаваўшы дзве вахты, мы атрымалі толькі 7,5 мільёна

На мінулым тыдні ў інтэрнэце вірліва абмяркоўваліся заробкі студэнтаў, адпраўленых у Астравец на падмогу будаўнікам беларускай АЭС.

Паводле інфармацыі другога сакратара Цэнтральнага камітэта БРСМ Андрэя Белякова, у сярэднім будатрадаўцы зарабілі 12-13 мільёнаў рублёў. Студэнт берасцейскага ВНУ, звязаўшыся з рэдакцыяй onliner.by, сцвярджае, што афіцыйныя лічбы разыходзяцца з рэальнасцю. У пацверджанне сваіх слоў ён даслаў фатаграфіі разліковых лісткоў за ліпень і першы тыдзень жніўня.

- Я вучуся на інжынера-будаўніка і летам павінен праходзіць абавязковую практыку. Можна было паехаць на розныя аб'екты, але наважыў запісацца ў атрад на АЭС. Цікава было зірнуць на гэтак маштабную будоўлю, - распавёў маладзён, які папрасіў не называць ягонае імя. - Праца там арганізаваная вахтавым метадам. Будаўнікі працуюць па 12 гадзін у дзень цягам 15 дзён, а затым едуць дадому і адпачываюць такі ж тэрмін. Мы ж, студэнты, адпрацавалі дзве вахты - з 7 ліпеня да 7 жніўня - гэта лічыцца як два месяцы работы паводле звычайнага графіку.

Нашая берасцейская група складалася з 21 чалавека. Жылі мы ў адным з новых дамоў, што пабудаваны для будучых работнікаў станцыі. Абяцалі рассяліць ў тры 3-пакаёвыя кватэры, а свабоднымі былі толькі дзве. У адной жылі 10 чалавек, у другой - 11. Умовы не самыя камфортныя. З працы вярталіся позна. Пакуль усё прымуць душ і павячэраць - ужо амаль апоўначы. А ўжо а 8:00 пачыналася змена.

На будоўлі мы выконвалі тую ж працу, што і звычайныя будаўнікі. Гэта няпраўда, што будатрадаўцы толькі падмятаюць тэрыторыю і падносяць будматэрыялы. Нам даверылі арматурныя працы: вязалі каркасную сетку.

Яшчэ адной прычынай, якая схіліла мяне ехаць на АЭС, стала абяцанне высокага заробку. Нам казалі, што заплацяць 6-9 мільёнаў рублёў за кожную вахту. Гэта значыць павінна было атрымацца 12-18 мільёнаў. Калі далі грошы, стала крыўдна. За ліпень выйшла 5.450.000 рублёў, за першы тыдзень жніўня - 2.114.000. У суме крыху больш за 7,5 мільёна. Вядома, і такія грошы на дарозе не валяюцца. Але мы разлічвалі на большыя грошы і працавалі сумленна. З 8 раніцы да 9 гадзін вечара, з гадзінным перапынкам на абед і адным выхадным днём у тыдзень. Дзве вахты запар.

Не ведаю, адкуль БРСМ узяло 12-13 мільёнаў. Мне невядома, якія грошы атрымалі на рукі хлопцы з Менска ды іншых рэгіёнаў, але ў нас у атрадзе ва ўсіх у «разліковых квітках» ад 7 да 8 мільёнаў. У плане досведу праца ў будатрадзе была карыснай, але аплата працы пакінула расчараванне.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках