2 траўня 2024, Чацвер, 1:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На заводзе «Раснафты» пад Іркуцкам грымнуў выбух

3
На заводзе «Раснафты» пад Іркуцкам грымнуў выбух

Выбух грымнуў на тэрыторыі Ангарскага нафтахімічнага камбіната, размешчанага ў Іркуцкай вобласці.

У выніку інцыдэнту пацярпеў адзін чалавек, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

Інфармацыя пра выбух паступіла а 11:00 паводле мясцовага часу (05:00 паводле менскага). Наступствы былі хутка лакалізаваныя, на месца накіравана следча-аператыўная група.

Разбор канструкцыі на прампляцоўцы праводзіла арганізацыя «Рэгіёнбуднафта», пасля чаго на нядзейным абсталяванні выканаўцы адбыўся выбух, «які не паўплываў на тэхналагічныя працэсы», піша

РБК.

«У выніку работнік выканаўчай арганізацыі атрымаў траўмы лёгкай ступені цяжкасці. Разбурэнняў няма, узгарання няма, на вядзенне тэхналагічнага працэсу здарэнне не паўплывала», - пракаментавалі на АНХК інцыдэнт.

ААТ «Ангарская нафтахімічная кампанія» уваходзіць у склад НК «Раснафта» з 2007года, і з'яўляецца найбуйнейшым прадпрыемствам Іркуцкай вобласці для перапрацоўкі нафты, выпуску нафтапрадуктаў і нафтахіміі, а таксама адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні нафтапрадуктамі Сібіры і Далёкага Усходу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках