1 траўня 2024, Серада, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Георгій Сатараў: Мы перажываем самую ганебную старонку нашай агульнай гісторыі

24
Георгій Сатараў: Мы перажываем самую ганебную старонку нашай агульнай гісторыі

Канстытуцыйным злачынствам назваў увод войскаў Расеі ва Украіну вядомы расейскі аналітык, публіцыст і палітолаг.

Пра гэта Георгій Сатараў напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук»

"Пуцін увёў узброеныя сілы Расеі на тэрыторыю іншай дзяржавы без санкцыі Рады Федэрацыі. Гэта канстытуцыйнае злачынства, усяго толькі адно з многіх ягоных злачынстваў. Гэта праблема абвінавачвання на будучы працэс. Гэта праблема Пуціна. І мяне не хвалюе, чаму ён гэта зрабіў.

Мяне трывожыць іншае. Забітыя, параненыя, прапаўшыя без вестак нашыя хлопцы, пасланыя гэтай зграяй ва Украіну, абсалютна бяспраўныя. Абсалютна бяспраўныя іх сваякі, якія страцілі сыноў, братоў, мужоў. Неўзабаве яны пачнуць выстаўляць судовыя пазовы гэтай уладзе, але будуць зазнаваць паразы, бо няма афіцыйна вайсковых дзеянняў, як «няма» ва Украіне нашых вайскоўцаў. Усе крыўлянні Пуціна, Шайгу, Лаўрова ды іншых, абсалютна бяздарныя і наскрозь шытыя белымі ніткамі, накіраваныя толькі на адное - зрабіць бяспраўнымі забітых і пакалечаных хлопцаў і дзяўчатак. Адсюль і паўсюдныя прыклады ўбогай легенды іх прысутнасці на тэрыторыі Украіны ў якасці "добраахвотнікаў" і іншая інфармацыйная лухта. Уся гэтая ахінея ў іх пратрымаецца, пакуль яны ва ўладзе. Але ўсё гэта раптоўна абрынецца, варта ім толькі страціць яе. Яны гэта ведаюць, і таму будуць чапляцца за свае крэслы усімі спосабамі. Страшна яшчэ і тое, што яны ўжо перайшлі крывавую рысу. Вось што трэба памятаць, думаючы пра тое, як яны будуць чапляцца.

Але судзіць іх усё роўна будуць. Будуць судзіць нават памяць пра іх. Я не веру ў гэта. Я гэта ведаю.

І вось яшчэ што: яшчэ аднаго смутнага перыяду (як пасля Івана IV) Расея не вытрымае. Баюся, што мы перажываем апошнюю старонку нашай агульнай гісторыі. Самую ганебную. І ганьба гэта не столькі ў Пуціне, колькі ў нас", - адзначыў расейскі аналітык.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках