2 траўня 2024, Чацвер, 1:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крышціяну Раналду: Усё ж я найлепшы ў сваёй прафесіі

2
Крышціяну Раналду: Усё ж я найлепшы ў сваёй прафесіі

Нападнік "Рэала" Крышціяну Раналду падкрэсліў, што ў яго няма асабістага супрацьстаяння з форвардам "Барселоны" Ліянэлем Мэсі.

Апошнія пяць сезонаў менавіта гэтыя гульцы становяцца найлепшымі бамбардзірамі чэмпіянату Гішпаніі, акрамя таго, за апошнія шэсць гадоў "Залаты мяч" чатыры разы ўручаўся Мэсі і двойчы - Крышціяну Раналду, піша "Прессбол".

"Наша варожасць прыдуманая прэсай. Мне няма чаго дзяліць з Мэсі. Калі мы выходзім гуляць адзін супраць аднаго, у нас нармальныя прафесійныя стасункі.

Хто з нас лепш? Мы стараемся рабіць сваю працу і робім усё для клубаў і зборных. Мы абое хочам быць найлепшымі. На мой погляд, я найлепшы ў сваёй прафесіі, але нават калі не так, то я ўсё роўна застануся пры сваім меркаванні", - цытуе Inside Spanish Football Крышціяну Раналду.

Фота: AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках