2 траўня 2024, Чацвер, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры зніклага беларуса Дзмітрыя Шаўчука падаюць заяву ў міліцыю

2

На гэты момант стала вядома, што мяжу ён не перасякаў.

Пра гэта распавёў рэдакцыі сайта charter97.org сябра зніклага музыканта і журналіста Дзмітрыя Шаўчука (у пэўных колах таксама вядомы як «Шэф») Ян Бусел.

«Перад знікненнем з ім усё было ў парадку. Раней калі і ад'язджаў рэзка, то выходзіў на сувязь праз смс ці ў інтэрнэце. Заўтра я напішу ў групу пошуку навіны і ўсю сабраную на гэты момант інфармацыю для ўсіх неабыякавых», - сказаў ён.

Паводле інфармацыі на вечар чацвярга 28 жніўня, зніклы беларус не перасякаў мяжы з Украінай, хоць на гэта спадзяваліся ягоныя сябры, тлумачыўшы прычыну ягонага знікнення «аптымістычнай версіяй». Усё яшчэ застаецца адкрытым пытанне, ці не мог ён паехаць у Расею. Таксама вядома, што сёння пасля працы сужыцелі і сябры Дзмітрыя збіраюцца падаць заяву аб ягоным знікненні ў РАУС.

Сябры зніклага мянчука збіраюцца ўзламаць пароль ад ягонага асабістага кампутара, каб даведацца хоць нейкія зачэпкі, якія маглі б дапамагчы яго знайсці, ёсць надзея знайсці яго айфон праз спецыяльную праграму. Некаторыя ягоныя знаёмыя ўжо прагледзелі аб'явы на інтэрнэт-барахолцы на прадмет мабільнага тэлефона, з якім пайшоў з дому зніклы мянчук, але падобных абвестак знойдзена не было. У моргах і на Акрэсціна яго таксама не знайшлі.

Таксама сябар Дзмітрыя Андрэй Каравайка паўгадзіны таму змясціў на ягонай старонцы актуальныя фатаграфіі ў профіль і анфас, якія могуць спатрэбіцца пры пошуках.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках