2 траўня 2024, Чацвер, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама Мінск» упершыню выйшла ў групавы этап Лігі Еўропы

4

Менскае «Дынама» адолела партугальскі «Насьёнал» з лікам 3: 2.

Пры лёсаванні гэтага этапу спаборніцтваў беларускі клуб патрапіць у чацвёрты кошык: «Астэрас», «Дынама» Масква, «Слован», «Краснадар», «Рыека», «Локера», «Апалон», «Карабах», «ХІК», «Дынама» Мінск, «Астра», «Ольбарг». Лёсаванне адбудзецца ў пятніцу, 29 жніўня, а 14.00.

Пра тое, як праходзіў матч, паведамляе прэс-служба сталічнага футбольнага клуба.

Яшчэ за гадзіну да матчу стала зразумела, чаму партугальскія журналісты яшчэ ў Барысаве загадкава ўсміхаліся і казалі што «дома будзе зусім іншая гульня, дамы будуць нашы бубначы». І сапраўды - іншых заўзятараў было проста не чуваць, хоць цалкам залюднены стадыён напэўна выдаваў нейкія гукі. Але два аркестры не давалі ніякіх шанцаў прарвацца да голасу народа на поле!

І ўся гэтая какафонія выбухнула грукатам з выхадам першага гульца на поле на размінку. І сціхаць не збіралася!

Са стартавым свістком бэльгійскага арбітра Себасцьяна Дэльфер’ера гаспадары прадказальна кінуліся наперад, адыгрываць два мячы. Але «Дынама» даволі спакойна, без залішняй нервовасці збіла атакавальны парыў гаспадароў і пачалі нападаць на ўладанні Гатардзі - гульня выраўнялася. Трохі вастрыні ў яе дадаў арбітр, узнагародзіўшы Стасевіча жоўтай карткай толькі за тое, што наш капітан не адышоў на 9 метраў пры... выкідванні аўта!

А на 29-й хвіліне каля брамы «Дынама» стала па-сапраўднаму горача, небяспечны ўдар ва ўпор быў заблакаваны, потым была падача корнэра, адскок і Маціяш біў у гурму, дзе быў збіты Радрыгеш. Пенальці! Да мяча падышоў Маціяш - Гутару сантыметраў не выстарчыла адбіць ўдар партугальца - 1:0 на карысць гаспадароў.

Не паспелі заўзятары гаспадароў нават памарыць аб добрым для сябе выніку, як Удожы паставіў вялікае пытанне на гаспадарскіх дамаганнях: Стасевіч выканаў падачу са штрафнога, Удожы галавой пераправіў мяч у браму! 1:1. Ішла 32 хвіліна.

Між тым гаспадары і не думалі апускаць рукі і зноў прыціснулі «Дынама» ля брамы. 37 хвіліна, Рандон з развароту б'е, але Гутар ў каціным, як прынята казаць, скачку, пераводзіць мяч на корнэр!

38-я і зноў пасля барацьбы Рандона і Гутара мяч пакаціўся даслоўна ўздоўж лініі брамы, але ніхто на заканчэнне не паспеў! Тут жа «Дынама» арганізавала контратаку, якая была сарваная грубым фолам супраць Нікаліча - суддзя абмежаваўся вусным папярэджаннем вінаватага. Далей розыгрыш - і фол на Стасевіча. Пацярпелы выканаў падачу і Сімавіча кіўком галавы ўключыў партугальскія барабаны, а Гатардзі пайшоў вымаць мяч з сеткі варот - 1:2!

Да канца першага тайма заставалася гуляць 5 хвілін!

З пачаткам другога тайма Мануэл Машаду правёў перастаноўку ў складзе: замест капітана, Аялы, на поле выйшаў карэец Сук. Трыбуны сустрэлі свайго гульца громам бубнаў. Зноў на трыбунах загрукацела так, што да суседа па ложы прэсы можна было звярнуцца толькі крыкам у вуха. Памятаючы пра тое, наколькі ўдалымі былі замены «Насьёналь» тыднем раней у Барысаве можна было чакаць узмацнення ціску на браму «Дынама».

І на 54-й хвіліне Гозаль з перадачы Гомаа раўняе лік, скарыстаўшыся памылкай абароны менчукоў. І ў астатнія 30 хвілін матчу гаспадарам трэба было забіваць тройчы. Задачаў такой гульні вельмі цяжкавыканальная. Тым больш што супрацьстаяў «Насьёналь» не хто-небудзь, а «Дынама»!

А гол Удожы на 63 хвіліне зняў усе пытанні ў матчы нават для закаранелых скептыкаў!

«Дынама» выйшла ў групавы этап Лігі Еўропы! Дасягненне, якога і гульцы, і заўзятары клуба чакалі доўгія гады!

Але часу на святкаванне ў каманды няма. Ужо праз 3 дні, 31 жніўня, каманду чакае выезд ў Наваполацк на матч 22 тура.

А потым нас чакае еўракубкавая восень!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках