2 траўня 2024, Чацвер, 6:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Расеі: Здымкі са спадарожнікаў - гэта несур'ёзна

16
Мінабароны Расеі: Здымкі са спадарожнікаў - гэта несур'ёзна

Мінабароны РФ пракаментавала новыя здымкі NATO, якія сведчаць аб расейскай бранятэхніцы на тэрыторыі Украіны.

У абароннай ўстанове чарговым разам зняпраўдзілі інфармацыю аб тым, што ў баявых дзеяннях у Данбасе бярэ ўдзел расейская вайсковая тэхніка. Са слоўафіцыйнага прадстаўніка Мінабароны Расеі генерал-маёра Ігара Канашэнкава, новыя здымкі ад NATO - «гэта ўжо не смешна». Прадстаўнік установы адзначыў, што «новаму генеральнаму сакратару NATO хуткім часам давядзецца прыкласці нямала сіл для аднаўлення сур'ёзна сапсаванага іміджу альянсу, як статуснай міжнароднай арганізацыі".

Са слоў Канашэнкава, выраз «NATO апублікавала спадарожнікавыя здымкі расейскай прысутнасці ва Украіне» за апошнія некалькі месяцаў ператварыўся ў такое ж намінальнае паняцце, як знакамітае - «брытанскія навукоўцы давялі...». «Каментаваць гэта сур'ёзна, проста не мае сэнсу», - рэзюмаваў прадстаўнік абароннай установы.

Здымкі NATO былі апублікаваныя на сайце арганізацыі 28 жніўня. У каментары да іх гаворыцца, што здымкі былі атрыманыя ў канцы жніўня, і на іх бачныя «самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, якія рухаюцца ў калоне». Акрамя таго, NATO паведаміла аб тым, што на тэрыторыі Украіны знаходзяцца амаль 1000 расейскіх вайскоўцаў, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях.

Мінабароны Расеі неаднаразова зняпраўджвала інфармацыю аб уводзе на тэрыторыю Украіны расейскіх вайсковых частак і вайсковай тэхнікі. Пасля таго, як ва ўкраінскі палон трапілі 9 расейскіх вайскоўцаў, расейскае абароннае міністэрства заявіла, што яны перасеклі мяжу выпадкова.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках