2 траўня 2024, Чацвер, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы ўмацоўваюць абарону Марыупаля

1
Украінскія вайскоўцы ўмацоўваюць абарону Марыупаля

Доўжацца баі ў раёнах Луганска, Ілавайска, Лутугіна, Станіцы Луганскай.

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў".

Паводле ягоных слоў, ва ўсіх сектарах украінскія войскі ладзяць актыўныя мерапрыемствы для ўзмацнення аховы і абароны базавых лагераў, апорных пунктаў і інжынернага абсталявання блок-пастоў. У раёне Марыупаля сілы АТА праводзяць інжынерна-сапёрнае абсталяванне мясцовасці і мінаванне танканебяспечных кірункаў.

Доўжацца абстрэлы пазіцый сіл АТА. У прыватнасці:

- З мінамётаў двойчы абстраляныя пазіцыі блізу н.п. Красная Паляна, блок-пасты ў раёне н.п. Георгіеўка, Станіца Луганская, цягам амаль чатырох гадзін пдоўжацца мінамётныя абстрэлы блок-пастоў блізу н.п. Лутугіна і Герасімаўка.

- Тэрарыстамі ўчыненая спроба наступу на апорны пункт сіл АТА ў раёне н.п. Дэбальцэва. Атака адбітая.

- З БМ-21 «Град» абстраляныя пазіцыі сіл АТА блізу н.п. Маланікалаеўка.

- У раёне аэрапорта ў Луганску абстраляная калона сіл АТА. Паводле папярэдніх звестак, ёсць параненыя, выведзена з ладу 4 адзінкі тэхнікі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках