19 красавiка 2024, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская патрыётка, над якой па-зверску здзекаваліся баевікі, вызваленая з палону

17

Украінка Ірына Доўгань вызваленая з палону.

Грамадзянка Украіны Ірына Доўгань, якую байцы батальёна «Усход» «Данецкай народнай рэспублікі» некалькі дзён таму прывязалі да «ганебнага слупа», а пазней затрымалі, абвінаваціўшы ў тым, што яна нібыта спрыяла наводчыку артылерыі, праз што гінулі мірныя жыхары, адпушчаная на свабоду і хутка уз'яднаецца са сваёй дачкой. Пра гэта распавёў фотажурналіст Дзмітрый Белякоў, які спрыяў вызваленню Доўгань, у эфіры «Дождя».

Са слоў Белякова, камандзір батальёна "Усход" Аляксандр Хадакоўскі не ведаў, што Доўгань знаходзілася на ягонай базе, і паабяцаў пакараць вінаватых.

26 жніўня Ірыну Доўгань, загорнутую ў дзяржаўны сцяг Украіны, байцы батальёна "Усход" прывязалі да «ганебнага слупа» ў цэнтры Данецка. У рукі жанчыне далі шыльду «Яна забівае нашых дзяцей - агент карнікаў». Паведамлялася, што да жанчыны падыходзілі мінакі і выказвалі сваё меркаванне аб яе дзейнасці і пазіцыі.

Як паведамляецца на сайце горада Данецка, раней сепаратысты ўвайшлі ў дом жанчыны ў горадзе Ясінаватае, бо ў ім гарэла святло. На той момант ва ўсім горадзе трэці тыдзень не было электраэнэргіі, а ў Доўгань быў дызель-генератар. У яе доме сепаратысты знайшлі ўкраінскія сцяжкі і стыкеры, а ў яе планшэце выявілі адкрытыя ўкраінскія сайты і ўважылі гэта за дастатковую падставу для абвінавачвання жанчыны ў «шпіянажы на Кіеў».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках