25 красавiка 2024, Чацвер, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія афіцэры падарвалі сябе з 12 расейскімі дэсантнікамі

69
Украінскія афіцэры падарвалі сябе з 12 расейскімі дэсантнікамі

Маёр Аляксандр Кандзясюк і маёр Аляксей Шапялюк патрапілі ў атачэнне і, не жадаючы здавацца ў палон, узарвалі сябе і расейскіх дэсантнікаў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Украіны.

«Камандзір зенітна-ракетнага дывізіёна маёр Аляксандр Кандзясюк з даручаным яму асабовым складам выйшаў на ўзмацненне аднаго з падраздзяленняў сіл АТА. Здзейсніўшы марш, зенітчыкі прыбылі ў месцазнаходжанне батальённай групы. Між тым праз украінскую мяжу прарваліся расейскія войскі са штатнай баявой тэхнікай. Як стала вядома, гэта быў 331-ы дэсантны полк, пункт пастаяннай дыслакацыі якога знаходзіцца ў горадзе Кастрама. У выніку наступлення расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны 51-я брыгада была аточаная, а разам з ёй і тая, што толькі прыбыла на ўзмацненне. Расейскія войскі адразу ж адкрылі агонь з усіх існых у іх сродкаў паразы", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле стану на вечар 25 жніўня вялікая частка батальённай тактычнай групы была выведзеная са строю і была прынятая пастанова ісці на прарыў з атачэння. Маёр Аляксандр Кандзясюк разам з маёрам Аляксеем Шапялюком, камандзірам зенітна-ракетнай батарэі, узначалілі авангард групы прарыву разам са сваім аддзяленнем - сяржантам і двума жаўнерамі.

«І авангард наткнуўся на засаду. У выніку бою маёр Кандзясюк атрымаў некалькі ранаў з кулямёта супраціўніка. Маёр Шапялюк кінуўся вывесці афіцэра з-пад агню, і пры спробе адцягнуць баявога таварыша сам быў цяжка паранены. Астатняя частка авангарду была абстраляная з кулямётаў, мінамётаў і наўпроставай наводкі «Шылко» - увесь асабісты склад атрымаў цяжкія раны. Асноўная група з-за шквальнага агню не змагла падысці на дапамогу таварышам і, адышоўшы ў базавы лагер, заняла кругавую абарону», - адзначылі ў Мінабароны.

Пра далейшы лёс групы авангарду, відавочцы распавядаюць, што бачылі, як параненых украінскіх байцоў атачылі 12 расейскіх дэсантнікаў, і, пагражаючы зброяй, спрабавалі захапіць у палон: «Калі ворагі, стварыўшы кола, наблізіліся на адлегласць некалькіх метраў, параненыя ўкраінскія афіцэры ўсталі з зямлі і паднялі рукі ўверх. Было прыкметна, што яны нешта трымалі ў руках, а праз імгненне прагрымелі некалькі магутных выбухаў, падобных на выбухі гранат. Відавочна, афіцэры Узброеных Сіл Украіны, маёры Аляксандр Кандзясюк і Аляксей Шапялюк, не жадаючы здавацца, узарвалі сябе разам з ворагамі, якія значна пераважалі ў колькасці. Цяпер камандаванне АТА рыхтуе прэзідэнту Украіны дакумент на прысваенне загінулым у баі героям-абаронцам маёру Аляксандру Кандзесюку і маёру Аляксею Шапелюку годнасць Герой Украіны (пасмяротна)».

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках