2 траўня 2024, Чацвер, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Флэшмоб Ice Bucket Challenge за месяц сабраў амаль сто мільёнаў даляраў

2
Флэшмоб Ice Bucket Challenge за месяц сабраў амаль сто мільёнаў даляраў

Флэшмоб Ice Bucket Challenge (выклік вядром ледзяной вады) доўжыцца з канца ліпеня.

Дабрачынны флэшмоб Ice Bucket Challenge, закліканы прыцягнуць увагу да праблемы бакавога аміятрафічны склерозу (amyotrophic lateral sclerosis, ALS), за месяц прынёс фонду ALS Association амаль сто мільёнаў даляраў.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе фонду, у перыяд з 29 ліпеня да 27 жніўня сума дабрачынных унёскаў ад удзельнікаў акцыі склала 94,3 мільёна даляраў. Для параўнання, за аналагічны перыяд мінулага года фонду ўдалося сабраць на барацьбу з ALS, а таксама падтрымку ахвяр захворвання і іх сем'яў толькі 2,6 мільёна даляраў, піша medportal.ru.

ALS, таксама вядомы як хвароба маторных нейронаў або хвароба Лу-Герыга - павольна прагрэсавальнае невылечнае захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, якое характарызуецца прагрэсавальнай паразай рухальных нейронаў, суправаджаецца паралічам канечнасцяў і атрафіяй мышцаў. Смерць наступае ад інфекцый дыхальных шляхоў або адмовы дыхальнай мускулатуры. Звычайна ад выяўлення першых прыкмет да смерці праходзіць ад трох да пяці гадоў.

У той жа час, у вельмі рэдкіх выпадках стан пацыентаў можа з часам стабілізавацца, як гэта адбылося ў самога вядомага хворага ALS, выдатнага брытанскага фізіка-тэарэтыка Стывена Хокінга. Дакладныя прычыны развіцця хваробы дагэтуль невядомыя. У ЗША штогод дыягнастуецца прыблізна 5600 выпадкаў ALS.

Флэшмоб Ice Bucket Challenge (выклік вядром ледзяной вады) працягваецца з канца ліпеня. Удзельнікі акцыі абавязаныя самастойна або з чыёйсьці дапамогай выліць на сябе вядро вады з лёдам і размясціць адпаведны ролік у інтэрнэце, пасля чаго перадаць эстафету тром іншым асобам. Тыя, каму паступіў выклік, павінны цягам дня або паўтарыць дзеянні таго, хто выклікаў, альбо пералічыць у ALS Association 100 даляраў, альбо зрабіць і тое, і іншае, а затым выклікаць трох іншых удзельнікаў. З пачатку акцыі ў ёй узялі ўдзел мноства вядомых людзей, уключаючы заснавальніка Facebook Марка Цукербэрга, заснавальніка Microsoft Біла Гейтса, былога прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-малодшага, прэм'ер-міністра Італіі Матэа Рэнцо, футбаліста Крышціяну Раналду, актораў Тома Круза і Мэта Дэймана, кінарэжысёра Дэвіда Лінча і гэтак далей. Замест Хокінга ўдзел у флэшмобе ўзялі ягоныя дзеці і ўнук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках