26 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія танкі атакавалі пазіцыі батальёна «Данбас» пад Ілавайскам

14
Расейскія танкі атакавалі пазіцыі батальёна «Данбас» пад Ілавайскам

Байцоў антытэрарыстычнай аперацыі атакавалі расейскія танкі і пяхота, яны адбіліся і ўзялі 12 палонных.

Пра гэта паведаміў камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Што адбылося сёння. У мяне мала інфармацыі, па мабіле мне такіх рэчаў казаць проста ніхто не будзе, - адзначыў ён. - Да мяне датэлефанаваўся камандзір адной з груп, якая прарывалася з горада. Іх атакавалі сем расейскіх танкаў і да батальёна пяхоты. Атакавалі падчас руху. Адбіліся, узялі 12 палонных».

Сямён Сяменчанка раней паведамляў, што калона байцоў АТА пад Ілавайскам спрабавала выйсці з акружэння баевікоў і трапіла ў засаду.

«Пры спробе выхаду з акружэння калона нашых братоў (усе батальёны і ўзмацненне ВСУ) трапіла ў засаду, - сказаў ён. - Цяпер занялі кругавую абарону і вядуць бой. Патрэбна тэрміновая дапамога. Усе звесткі мною паведамленыя камандуючаму НГ і міністру ВД, месцазнаходжанне калоны ім вядома, магчымасці для аказання дапамогі ёсць. Я на гэтым чортавым ложку нічога зрабіць не магу, толькі абрываць тэлефоны і маліцца, каб лепшыя сыны Украіны выжылі ў гэтай крывавай каруселі».

Архіўнае фота

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках