2 траўня 2024, Чацвер, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мірча Лучэску: БАТЭ заўсёды падносіць сюрпрызы

1
Мірча Лучэску: БАТЭ заўсёды падносіць сюрпрызы

Галоўны трэнер «Шахцёра» Мірча Лучэску пракаментаваў вынікі лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

«У нас вельмі збалансаваная, роўная група, няма ярка выяўленых лідараў. Так што падзеі могуць развівацца непрадказальна. Сёлетні «Порту» адрозніваецца ад каманды 3-4-гадовай даўніны. Але гэта ўсё роўна добра, бо скончыўшы ранейшы цыкл, ужо з абноўленым складам, яны паспрабуюць утрымаць высокі ўзровень.

Мяркую, будзе цікава назіраць за ўсёй групай. Шкада, што мы не можам гуляць дома і скарыстацца перавагай. Аднак спадзяюся, што там, дзе будзем выступаць, ці ўдасца пераканаць публіку заўзець за «Шахцёр» - нашай відовішчнай гульнёй, паводзінамі, стаўленнем да заўзятараў, вынікамі. Неабходна, каб людзі падтрымлівалі нас. Бо гэта спаборніцтва. І ў нас ёсць усе шанцы выйсці ў еўравясну. «Порту» - вельмі дасведчаная каманда, шмат разоў дамагацца поспеху як у Лізе чэмпіёнаў, так і ў Лізе Еўропы. У «Атлетыка» цяпер новы стадыён, які цалкам запаўняецца на кожнай гульні. Той рэгіён, у раёне Сан-Себасцьяна, вельмі цікавы. Гэта зона баскаў. Людзі там вельмі ганарацца сваім паходжаннем і ўсёй душой заўзеюць за каманду, гульцы якой, як правіла, з'яўляюцца мясцовымі выхадцамі.

Таму моцныя традыцыі і вялікая матывацыя. Не будзем таксама забываць, што гішпанскі чэмпіянат - адзін з наймацнейшых у свеце на гэты момант. І гэты клуб раўняецца на вядучыя каманды: мадрыдскі «Рэал» і «Атлетыка», а таксама «Барселону».

Што тычыцца БАТЭ, то мы паспрабуем атрымаць найбольш важную інфармацыю пра іх. Хоць магу сказаць, што, незалежна ад турніру, гэты клуб заўсёды падносіць сюрпрызы. Але нам не патрэбныя такія сюрпрызы! Таму варта вельмі добра падрыхтавацца. Агулам зноў жа, група вельмі збалансаваная, але менавіта таму будзе вельмі нялёгка», - прыводзіць словы Лучэску афіцыйны сайт «Шахцёра».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках