29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андэрс Фог Расмусэн: Украіна можа стаць сябрам NATO

3
Андэрс Фог Расмусэн: Украіна можа стаць сябрам NATO

Украіна можа стаць сябрам НАТО ў будучыні, калі будзе адказваць крытэрам Альянсу.

Пра гэта заявіў Генеральны сакратар арганізацыі Андэрс Фог Расмусэн падчас брыфінгу пасля паседжання камісіі Украіна-NATO, паведамляе "Украінская праўда".

Такім чынам ён пракаментаваў пастанову ўкраінскага ўрада што да адмовы ад пазаблокавага статусу. Андэрс Фог Расмусэн таксама адзначыў, што ў час саміту NATO ў Уэльсе сярод іншых там будзе абмяркоўвацца ўзмацненне супрацоўніцтва з Украінай.

Сярод варыянтаў дапамогі, у прыватнасці, фігуруе стварэнне траставага фонду, з дапамогай якога будуць фінансавацца канкрэтныя ініцыятывы ў сферы лагістыкі, камандавання і аператыўнага кіравання, кібербяспекі, а таксама дапамогі ўкраінскім вайскоўцам, у тым ліку параненым.

Са слоў Генеральнага сакратара, ужо некалькі краін абвясцілі аб першых унёсках. Большае чакаецца падчас саміту. Мэтай такога супрацоўніцтва з'яўляецца мадэрнізацыя ўкраінскага войска з тым, каб яно магла эфектыўна абараняць сваю краіну, адзначыў Генеральны сакратар. З ягоных слоў, ва Уэльсе, дзе будзе прысутнічаць і прэзідэнт Пётр Парашэнка, NATO выкажа сваю падтрымку Украіне.

Андэрс Фог Расмусэн у чарговы раз асудзіў "сур'ёзную эскалацыю расейскай агрэсіі ва Украіне". З ягоных слоў, гэтыя дзеянні з'яўляюцца часткай працяглай дэстабілізацыі краіны.

Як адзначыў Генеральны сакратар, нягледзячы на пярэчанні расейскай стараны, відавочна, што расейскія войскі і абсталяванне нелегальна перасеклі ўкраінскую мяжу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках