2 траўня 2024, Чацвер, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт Re1ikt стаў пераможцам фестывалю «Амбасовiшча»

1

Фестываль беларускай музыкі «Амбасовiшча-2014» прайшоў у пасольстве ЗША ў Менску.

У конкурснай праграме ўзялі ўдзел восем музычных калектываў розных стыляў: Navi, «Гадзіна Speak», 2Morrow2Late, Re1ikt, StepHall, Terrakod, Landau і Nge, паведамляе «Радыё Свабода».

Пераможцу выбралі госці фестывалю і наведвальнікі старонкі амбасады ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Прыхільнікі беларускай музыкі аддалі перавагу гурту Re1ikt. Другое месца заняла каманда StepHall, на трэцім - 2Morrow2Late.

Пазаконкурснай удзельніцай фестывалю стала Аіша Фукушыма, спявачка, прамоўца, педагог і самаабвешчаны RAPtivist (рэп-актывіст).

Фестываль «Амбасовiшча» за дзесяць гадоў стаў добрай традыцыяй. Яго гісторыю арганізатары прадэманстравалі на фотавыставе. Там можна было ўбачыць фота ўсіх пераможцаў, многіх канкурсантаў і некаторых самых запамінальных гасцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках