25 красавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымала $100 мільёнаў пад 0,95% ад Японіі

3
Украіна атрымала $100 мільёнаў пад 0,95% ад Японіі

Украіна атрымала крэдыт Японскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў суме $100 млн.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Кабінета міністраў краіны.

«У рамках паглыблення двухбаковых стасункаў Украіны і Японіі ў эканамічнай сферы сёння атрыманая пазыка ад Японскага агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў суме 10 млрд японскіх ен (блізу $100 млн) у якасці сумеснага фінансавання ў рамках сумеснага з Сусветным банкам праекта «Пазыка на палітыку развіцця», - гаворыцца ў паведамленні.

Сродкі залічаныя на карэспандэнцкі рахунак Нацыянальнага банка Украіны і будуць накіраваныя на падтрымку рэформаў і стабілізацыю эканомікі.

Крэдыт прыцягнуты на 20 гадоў (з шасцігадовым ільготным перыядам), паводле працэнтнай стаўцы 0,95% гадавых. Аднаразовая камісія складае 0,1%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках