2 траўня 2024, Чацвер, 6:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары па-руску: кандыдат ад ЛДПР і сябра камісіі сядзелі на адной зоне

9
Выбары па-руску: кандыдат ад ЛДПР і сябра камісіі сядзелі на адной зоне

Напярэдадні муніцыпальных выбараў у Расеі адбываецца ўсё больш і больш кур'ёзных і дзіўных гісторый.

Напрыклад, у Курганскай вобласці адзін з кандыдатаў не ўказаў у сваіх дакументах, што мае судзімасць. «Няпамятлівага» кандыдата ўспомніў адзін з сябраў абласной выбарчай камісіі, які пазнаў у ім былога «калегу па зоне».

Інцыдэнт адбыўся ў Макраусаўскім раёне Курганскай вобласці. Як паведамляе Znak.com, у выбаркам прыйшла даведка, у якой паказана, што ў 1980 годзе Уладзімір Муратаў, вылучаны ад ЛДПР, вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, дзе адбываў пакаранне за цяжкае злачынства.

Пры гэтым ад праваахоўных органаў пацверджання гэтай інфармацыі ў камісію не паступала. Аднак сябра выбарчай камісіі Макраусаўскага раёна, таксама, дарэчы, які прадстаўляе ЛДПР, пацвердзіў, што адбываў з Уладзімірам Муратавым пакаранне ў курганскай калоніі №1.

Як адзначае выданне, цяпер абласны выбаркам адправіў запыты ва ўпраўленне ФСБ і калонію №1 для праверкі інфармацыі аб судзімасці кандыдата ў кіраўніка Макраусаўскага раёна Уладзіміра Муратава. Заўважым, што ў гэтым раёне выбары хаця б адбудуцца ў адзіны дзень галасавання - 14 верасня. Але далёка не ва ўсіх раёнах Курганскай вобласці ёсць такая магчымасць, прычым звязана гэта, па іроніі лёсу, з судзімасцямі кандыдатаў.

Так, раней паведамлялася, што ў Кетаўскім раёне выбары перанесеныя на 16 лістапада. Гэта адбылося праз тое, што, па-першае, «Адзіная Расея» адклікала ўсіх сваіх судзімых кандыдатаў з муніцыпальных выбараў, і, па-другое, там зарэгістраваны толькі адзін кандыдат - дзеючы кіраўнік муніцыпальнай адукацыі Сяргей Какорын. Аднак на гэтым цяжкасці гэтага раёна не спыняюцца: высветлілася, што і Какорын не можа прэтэндаваць на пасаду, паколькі ў яго выявілася судзімасць за спекуляцыю, атрыманая ў 1990 годзе.

Варта падкрэсліць, што ўсяго ў Зауральі зрываюцца запланаваныя на 14 верасня выбары ў 27 муніцыпальных утварэннях і 20 сельскіх думах, дзе зафіксаваны «недабор кандыдатаў». На гэта паўплываў той факт, што Курганскае рэгіянальнае аддзяленне «Адзінай Расеі» адклікае з выбараў у органы мясцовага самакіравання 78 кандыдатаў, якія не паведамілі пра сваю судзімасць.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках