23 красавiка 2024, aўторак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі амбасадар у ААН: Расея перакінула ва Украіну 1000 жаўнераў і 180 бронемашын

4
Брытанскі амбасадар у ААН: Расея перакінула ва Украіну 1000 жаўнераў і 180 бронемашын

У брытанскім ўрадзе распавялі пра арсенал, перададзеным РФ сепаратыстам.

Лондан мяркуе, што сепаратысты пры падтрымцы больш за 1000 байцоў з рэгулярных войскаў РФ развярнулі на ўсходзе Украіны прыкладна 180 расейскіх танкаў і бронетранспарцёраў. Пра гэта паведаміў падчас паседжання Рады бяспекі прадстаўнік Вялікабрытаніі ў ААН Марк Лайл Грант, піша ў пятніцу газета The Guardian.

Брытанскі амбасадар у ААН удакладніў, што Масква накіравала ва Украіну: 1000 жаўнераў з рэгулярных войскаў, і блізу 100 танкаў, 80 бронетранспарцёраў, 100 пераносных ракетных комплексаў, 500 адзінак супрацьтанкавай зброі, больш за 100 артылерыйскіх установак, што знаходзяцца на ўзбраенні РФ.

Урадавыя крыніцы абвінавацілі Маскву ў «поўнай непавазе суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці суседа» пасля атрымання выведдадзеных ў ацэнцы перададзенай зброі ва Украіну і прамога абстрэлу сілаў Кіева з Расеі, піша выданне.

«Для нас відавочна, што сфармаваныя падраздзяленні расейскіх узброеных сіл цяпер ваююць унутры Украіны. Мы мяркуем, што падраздзяленні складаюцца з больш чым 1000 жаўнераў рэгулярных войскаў РФ, аснашчаных бронетэхнікай, артылерыяй і СПА, - паведаміла выданню крыніца ва ўрадзе. - Згодна з нашай ацэнкай, усяго за пяць дзён, з 14 да 19 жніўня, украінскія узброеныя сілы былі абстраляныя з пазіцый унутры расейскай тэрыторыі не менш за 21 раз».

Прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран будзе выкарыстоўваць гэтыя лічбы на саміце лідэраў краін-сябраў ЕЗ у Брусэлі ў суботу, каб заклікаць калег да ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць Расеі, піша «Карэспандэнт».

Звесткі брытанскай выведкі пацвярджаюць словы генерала Ніка Така, камандуючага крызісным аператыўным цэнтрам NATO. З ягоных звестак, на тэрыторыі Украіны знаходзяцца больш за 1000 расейскіх вайскоўцаў. Акрамя таго, ён паведаміў, што Расея перадала сепаратыстам сістэмы СПА, артылерыю, танкі і бронетранспарцёры.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках