2 траўня 2024, Чацвер, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт замежнага гандлю таварамі дасягнуў $1,37 мільярда

4
Дэфіцыт замежнага гандлю таварамі дасягнуў $1,37 мільярда

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі Беларусі ў студзені-чэрвені 2014 склала 1370,3 млн USD.

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Толькі за ліпень адмоўнае сальда павялічылася на 371 млн USD пасля росту на 135,8 млн USD за чэрвень, не гледзячы на ўсе меры, якія прымаюцца ўладамі ў мэтах барацьбы з імпартам, піша АФН.

Аб'ём замежнага гандлю таварамі ў студзені-ліпені 2014 склаў 45588,5 млн USD, знізіўшыся на 3,3% у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года (47143,3 млн USD). Экспарт тавараў за 7 месяцаў склаў 22109,1 млн USD, знізіўшыся на 1,3% у параўнанні з мінулым годам (23479,4 млн USD), імпарт склаў 24733,4 млн USD, знізіўшыся на 5,1% (24.733 , 4 млн USD).

З агульнай сумы экспарту пастаўкі ў краіны па-за СНД склалі 9452,9 5 млн USD, павялічыўшыся на 3,9%, у тым ліку экспарт у краіны Еўрапейскага звязу склаў 6981,7 млн USD, што на 5,3% вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду 2013 года.

Пастаўкі ў краіны СНД склалі 12656,2 млн USD, знізіўшыся на 5% у параўнанні з студзенем-ліпенем папярэдняга года. Экспарт у Расею знізіўся на 5,9% і склаў 9033,4 млн USD.

У сваю чаргу аб'ём імпарту з краін СНД склаў 14300,9 млн USD, знізіўшыся на 2,1%. У тым ліку, аб'ём імпарту з Расеі знізіўся на 2,2% і склаў 12963,0 млн USD.

З краін па-за СНД Беларусь знізіла імпарт на 9,3% да 9178,5 млн USD. Імпарт тавараў з краін Еўразвязу склаў 5433,2 млн USD, што на 8,7% менш у параўнанні са студзенем-ліпенем 2013 года.

Адмоўнае сальда ў гандлі Беларусі з краінамі СНД у студзені-ліпені 2014 склала 1644,7 млн USD (мінус 1296,8 млн USD у студзені-ліпені 2013 г.), у гандлі з Расеяй - мінус 3929,6 млн USD (мінус 3659,2 млн USD у студзені-ліпені 2013 г.).

У гандлі з краінамі па-за СНД у студзені-ліпені 2014 сфарміравалася дадатнае сальда ў памеры 274,4 млн USD (у студзені-ліпені 2013 адмоўнае сальда складала 1026,7 млн USD).

Дадатнае сальда замежнага гандлю з краінамі Еўразвязу за 7 месяцаў гэтага года склала 1548,5 млн USD (682,9 млн USD у студзені-ліпені 2013 г.).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках