29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ 200 расейскіх жаўнераў тэрміновай службы адпраўляюць на вайну ў Данбас

27
Яшчэ 200 расейскіх жаўнераў тэрміновай службы адпраўляюць на вайну ў Данбас

Блізу 200 жаўнераў тэрміновай службы, якія служаць у Растоўскай вобласці, прымушаюць падпісваць кантракты пад пагрозай псавання вайсковых білетаў.

Сваякі 18-гадовага жаўнера тэрміновай службы Андрэя Застаўскага пацвердзілі «Дождж» інфармацыю пра тое, што блізу 200 жаўнераў тэрміновай службы, якія служаць у Растоўскай вобласці, прымушаюць падпісваць кантракты пад пагрозай псавання вайсковых білетаў. Паведамленні аб гэтым раней некалькі дзесяткаў бацькоў жаўнераў даслалі ў Камітэт мацярок жаўнераў.

Сам Застаўскі праходзіў тэрміновую службу ў Разанскай вобласці, у 137 гвардзейскім парашутна-дэсантным палку. У канцы ліпеня 2014 года яго перавялі ў вайсковую частку недалёка ад пасёлка Гукава Растоўскай вобласці, побач з якім знаходзіцца аднайменны пункт пропуску на расейска-ўкраінскай мяжы.

Са слоў сваякоў жаўнера, днямі ён патэлефанаваў ім і паведаміў, што яго і ягоных таварышаў у службе прымушаюць падпісваць кантракты. Бацькі забаранілі Застаўскаму рабіць гэта, і ён пагадзіўся, запэўніўшы, што не хоча нічога падпісваць, так як служыць яму засталося ўсяго два месяцы - ўжо 7 кастрычніка жаўнер павінен быў бы вярнуцца дадому.

Аднак вечарам таго ж дня ён ператэлефанаваў сваёй старэйшай сястры Ніне Застаўскай і сказаў, што падпісаў кантракт, не патлумачыўшы, чаму ён так хутка змяніў сваё меркаванне. На наступны дзень жаўнер затэлефанаваў сябру, якому падрабязна распавёў пра тое, як прымушалі падпісваць кантракты. Са слоў жаўнера, яму і ягоным калегам пагражалі і нішчылі вайсковыя білеты. Увесь працэс Застаўскі паспеў зняць на тэлефон, але не можа адправіць відэа, так як тэлефоны ў частцы раптам абвясцілі забароненым спосабам сувязі.

«Капітан сказаў такую фразу: вы ў мяне цяпер кантрактнікі, а калі не падпішыце, я ўсё сам падпішу», - паведаміла сястра жаўнера Ніна Застаўская. Тую ж самую фразу паўтаралі сваім сваякам і іншыя жаўнеры тэрміновай службы.

Пазней сям'я Застаўскага звярнулася ў Камітэт мацярок жаўнераў і параілася ў юрыста, які параіў ім скласці спіс скаргаў і накіраваць іх у прававыя інстанцыі, а пасля атрымання скаргаў тэлефанаваць жаўнеру і казаць яму, каб ён і ягоныя калегі ішлі пісаць рапарт аб скасаванні кантракту.

Фота з архіву Reuters

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках