2 траўня 2024, Чацвер, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна купіла 52 аўтамабілі МАЗ для аперацыі ў Данбасе

31
Украіна купіла 52 аўтамабілі МАЗ для аперацыі ў Данбасе

Закупленыя цягачы для артылерыі, платформы, грузавікі, кунгі.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў. Сваім пастом ён адказаў на абурэнне каментатараў праз закупкі тэхнікі ў Беларусі і Украіне.

«Дзякуючы вылучаным Кабінетам міністраў сродкам, маем магчымасць фармавацца, камплектавацца і рабіць закупкі, - піша міністр. - Прынцып - як я ўжо пісаў вышэй - старацца трымацца на высокім сучасным і якасным узроўні камплектавання. Не купляць старога, толькі новую тэхніку - як баявую, так і тэхніку абслугоўвання.

Яшчэ адна ўмова-абмежаванне - трэба ўсё рабіць хутка! У нас няма часу марудзіць - ідзе вайна. Таму, калі паўстала пытанне аб закупцы аўтобусаў і грузавікоў для перавозкі людзей, гармат і тэхнікі; хуткай дапамогі, інжынерных машын - была пастаўленая задача. Узяць і закупіць усё, што ёсць гатовае на складах ва Украіне і адпаведнай якасці - хутка правесці баявое зладжванне і неадкладна адправіць на выкананне баявых задач. Вычысціўшы склады і запасы пастаўнікоў - аформіць стратэгічныя замовы вытворцам на нашых умовах і патрабаваннях у самыя кароткія тэрміны. Вось такая прэлюдыя да дзеянняў».

Арсэн Авакаў падкрэсліў, што беларускую тэхніку наважылі купляць праз адсутнасць неабходных аўтамабіляў на складах украінскіх вытворцаў.

«Усё, што было падыходнага ў наяўнасці, па факце ў КрАЗ, Завода Малышава, КТРЗ, «Багдана», «Эталона»- прабачце за слэнг - выграблі ўшчэнт, - піша ён. - Далей трэба было чакаць вырабу. Замовілі. Але час не чакае! Даўкамплектаваць са складоў украінскіх дыстрыб'ютараў МАЗа і КамАЗа. І цяпер скамплектаваная першая брыгада ўжо праходзіць баявое зладжванне і рыхтуецца выступаць у раён баявых дзеянняў.

Я паставіў задачу і тэрміны - задаволены тым, што яе выканалі. А падабаецца каму-небудзь ці не - гэта другаснае пытанне. Не лічу, што трэба было сядзець і чакаць тры месяцы даўкамплектавання нашымі айчыннымі пастаўшчыкамі. Перакрыць - і нармальна. У нас старога парку ледзь не палова гэтых жа пастаўшчыкоў. Не трагедыя. Зрабіць па іншаму - азначала б быць ідыётам з прымаўкі: на злосць кандуктару купіць білет, а самому пайсці пешшу.

Знайшлі праблему .. Як паслухаеш некаторых дэмагогаў, так і хочацца ім нагадаць, што наогул у нас і ўсе самалёты-знішчальнікі, і верталёты і палова танкаў расейскай вытворчасці...і выкаціць іх з краіны - наце, пуцінскія вы морды, забірайце? ..Будзе, і вельмі хутка, час калі будзем мець 100% камплектаванне, што не залежыць ад пуцінскай Расеі. І мы актыўна над гэтым працуем. А пакуль не грэх і падлатаць часова. Зусім не бяда - задачу трэба выконваць».

Міністр прывёў звесткі аб колькасці набытай тэхнікі.

«Наконт КамАЗа мы прынялі пастанову ўзяць толькі тыя шасі, якія ўжо былі ва Украіне на момант пачатку баявых дзеянняў, - адзначыў Арсэн Авакаў. - Бралі толькі шасі. Спецкунгі выраблялі пад спецзаказ непасрэдна ва Украіне. Машыны збіралі на 29 шасі. На сёння - гатова і ўжо на ўзбраенні 10, яшчэ 19 у камплектнай гатоўнасці да 25 жніўня. Адзначу, што з дыстрыбутарам КамАЗ ва Украіне па кантракце - аплата толькі па факце пастаўкі і выпрабаванні прадукцыі! Кошт усяго кантракту - 27,7 млн грн.

Наконт беларускага МАЗу. Усяго замоўлена 52 адзінкі аўтатранспарту. Цягачы для артылерыі, платформы, грузавікі, кунгі. Частка тэхнікі ўжо працуе ў зоне АТА, а плацяжы за яе яшчэ не завершаныя. Заканчэнне камплектнай пастаўкі да 30 жніўня. Аплата паводле факту пастаўкі і выпрабавання. Сума кантракту - 43,17 млн грн».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках