2 траўня 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукам замест гарачай вады ўключылі ацяпленне

8
Менчукам замест гарачай вады ўключылі ацяпленне

У некаторых дамах сталіцы ў разгар летняй спёкі ўключылі ацяпленне.

Аб гэтым піша партал CityDog.

«Мы ведаем аж двух чалавек, якім у аўторак замест гарачай вады ўключылі ацяпленне», - піша сайт.

Адзін з іх, Яўген Харужы не прамінуў пажартаваць над незайздроснай сітуацыяй: «Сантэхнік пераблытаў кранікі і замест гарачай вады ўключыў ацяпленне. Заходзьце да нас у домік са сваім венікам». Адзін з каментатараў адказаў на гэта: «Вам гарачую ваду далі, а вы яшчэ абураецеся, што не па той трубе. Ну, народ!»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках